Мастацтва з водарам кавы: БН АЗС адкрылі нестандартную выставу карцін беларускіх мастакоў!

29 Марта 2019
19 сакавіка ў Музеі гісторыі г. Мінска БН АЗС запусцілі ўнікальны выставачны праект «з водарам кавы». У рамках экспазіцыі былі прэзентаваны рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў, якія прадстаўляюць 6 розных накірункаў жывапісу. Адметная асаблівасць выставы – выкананне рэпрадукцый ва ўнікальнай тэхніцы «Кава-арт», дзе ў якасці фарбы выкарыстоўваецца кава. Мастацтва з водарам кавы: БН АЗС адкрылі нестандартную выставу карцін беларускіх мастакоў!

Кава як крыніца натхнення і сродак выяўленчага мастацтва - адно з адкрыццяў сучасных мастакоў. Вар'іруючы прапорцыю і канцэнтрацыю зваранай ці растваральнай кавы, аўтары ствараюць «духмяныя» шэдэўры, выкарыстоўваючы любы напой як альтэрнатыву звыклым акварэлі або маслу.

Мастацтва з водарам кавы 1.jpg

19 сакавіка ў Музеі гісторыі г.Мінска БН АЗС адкрылі праект «Арт-кава». На імпрэзе была прэзентавана ўнікальная экспазіцыя, у аснове якой – рэпрадукцыі 6 карцін беларускіх мастакоў, выкананыя ў унікальнай тэхніцы «Кава-арт». Выбар арыгінальных палотнаў не выпадковы: кожнае з іх прадстаўляе пэўны накірунак жывапісу – абстракцыянізм, сацрэалізм, супрэматызм, прымітывізм, экспрэсіянізм і сюррэалізм.

Таксама гэтай вясной наведвальнікі АЗС змогуць убачыць рэпрадукцыі карцін беларускіх аўтараў, намаляваныя з дапамогай кавы. На 6 найбуйнейшых аўтазаправачных станцыях г.Мінска ў кававым выкананні з'явіліся работы такіх мастакоў, як Валянцін Нуднов, Галіна Іванова, Леанід Дударэнка, Андрэй Пяткевіч, Алег Ладісаў і Станіслаў Гурскі. Арыгіналы карцін былі абраны з прыватных калекцый і калекцыі Музея гісторыі г.Мінска.

Коллаж 3 Коллаж Мастацтва з водарам кавы БН АЗС адкрылі нестандартную выставу карцін беларускіх мастакоў.jpg

 

Коллаж 4 Коллаж Мастацтва з водарам кавы БН АЗС адкрылі нестандартную выставу карцін беларускіх мастакоў.jpg

Коллаж 5 Мастацтва з водарам кавы БН АЗС адкрылі нестандартную выставу карцін беларускіх мастакоў.jpg

«Падтрымка і папулярызацыя беларускага мастацтва заўсёды былі важнымі часткамі дзейнасці нашай кампаніі. Мінулым летам мы рэалізавалі праект «Арт-запраўка» - выставу, дзе ўсе жадаючыя маглі ўбачыць на нашых АЗС 45 рэпрадукцый карцін 15 сучасных беларускіх мастакоў. Мы ўпэўнены, што праект «Арт-кава» стане незвычайным працягам гэтай цікавай гісторыі, будзе дзівіць і цешыць нашых наведвальнікаў, збліжаць іх з родным беларускім мастацтвам», - адзначыла Ганна Красоўская.

Мастацтва з водарам кавы 2.jpg

Падчас імпрэзы госці пагрузіліся ў займальную брыф-экскурсію ад знакамітага «вандруючага» экскурсавода Мікіты Моніча па гісторыі беларускага мастацтва.

Мастацтва з водарам кавы 3.jpg

Акрамя таго, у рамках праекта «Арт-кава» быў распрацаваны новы дызайн кававых кубачкаў, прысвечаны папулярным стылям жывапісу. Набываючы каву, з 15 сакавіка кожны наведвальнік АЗС зможа не толькі атрымаць асалоду ад сагравальнага напою, але і даведацца больш пра адзін з накірункаў мастацтва. Для гэтага эксперты Музея падрыхтавалі 6 пазнавальных матэрыялаў, даступных па спецыяльным QR-кодзе на кубачку.

Мастацтва з водарам кавы 4.jpg

«Мэта гэтага праекта – пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў беларускага жывапісу. Музей гісторыі горада Мінска заўсёды імкнуўся ісці ў нагу з часам. І як выдатна, што дзякуючы сучасным тэхналогіям можна акунуцца ў беларускае мастацтва, проста выпіўшы кубачак кавы. Мы таксама рады, што бізнес актыўна падтрымлівае папулярызацыю культурнай спадчыны Беларусі», - пракаментавала дырэктар Музея гісторыі г. Мінска Галіна Ладісава.

Мастацтва з водарам кавы.jpg

Беларускі кава-жывапіс у рамках праекта «Арт-кава» ужо даступна для кожнага – уваход на АЗС, як заўсёды, вольны. Выпіць каву з унікальнай серыі кубачкаў і атрымаць асалоду ад кававай выставы можна на наступных АЗС:

  • АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7;
  • АЗС №6 вул. Харкаўская, 81;
  • АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД);
  • АЗС №23 ул. Казіміраўская, 39 (МКАД);
  • АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная;
  • АЗС №31 вул. Акадэмічная, 34.

Смачнай усім кавы!


Поделиться с друзьями