Пасадка 25 блакітных елак у цэнтры Мінска

25 Сентября 2019
Мы зрабілі гэты горад зелянейшым! Пасадка 25 блакітных елак у цэнтры Мінска

Учора мы пакінулі добры след у гісторыі і высадзілі ў цэнтры Мінска 25 блакітных елак.

Мы хочам, каб родны горад быў больш зялёным, таму вырашылі зрабіць гэта ўласнымі рукамі. Дзякуючы А-100, у Камароўскім скверы з’явілася цэлая алея з 25 блакітных елак. Іглічныя дрэвы растуць да 500 гадоў! Яны добра ачышчаюць паветра і паглынаюць шум гораду. Спадзяёмся, гэтая алея стане сапраўдным “іглічным аазісам” у цэнтры горада.

Няхай гэтыя дрэвы стануць нашым падарункам гораду да 25-годдзя групы кампаній А-100! Глядзіце фота, як прайшла пасадка.

 


Поделиться с друзьями