У скарбонке спартыўнай каманды +10 медалей

17 Сентября 2019
Каманда БН АЗС бегла, бегла і апынулася на фінішы Мінскага паўмарафона, які адбыўся 15 верасня. У скарбонке спартыўнай каманды +10 медалей

Гэта спартыўная падзея, якая праводзіцца ўжо традыцыйна на Дзень горада Мінска, вельмі маладая, адбываецца толькі пяты год падрад. Аднак кожны год больш і больш людей прымае ўдзел у забеге. Не выключэннем стала і мінулае мерапрыемства: на старт выйшлі 40 тысяч удзельнікаў з 68 краін свету. Забег стаў вышэй статусам: яму ўпершыню нададзены сярэбраны лэйбл міжнароднай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

І гэта ня проста свята для гораду, а яшчэ і доўгачаканы дзень для каманды бегуноў БН АЗС, якія рыхтаваліся і на фінішы хутка апынуліся: Юрый Добыш і Дзмітрый Леанавец узялі дыстанцыю 21,5 км, 10,5 км даліся Вікторыі Лазаравай, Вольге Баркоўскай, Таццяне Аляксандравай і Аляксандру Дзяржаўцу, маршрут 5,5 км прабеглі Наталля Парфіновіч, Вольга Мірончык, Жанна Бусель і Настасся Тарасава.

Калегі, мы вельмі вамі ганарымся, вы сіла і моц! Вы малайцы :-)

Я в восторге от этого забега! Я выбрал маршрут в 21 км и он оказался непростой: холмистый, спуститься по проспектам Победителей и Независимости, повернуть на Сторожевскую, вернуться на Победителей. Однако бежать было проще, когда вокруг тебя праздник, музыка, поддержка, а рядом -  единомышленники и любители спорта. — дзеліцца сваімі ўражаннямі Юрый Добыш. — Наша команда в отличной форме вышла на старт. Для некоторых сотрудников - это было первое соревнование и они прекрасно справились. Я для себя поставил личный рекорд, вышел на время до 2 часов. Уверен, что в следующем году к нам присоединится больше коллег, потому что бег заряжает энергией, а тренировки у нас всегда проходят продуктивно и весело, — адзначыў Юрый.

 


Поделиться с друзьями