Маленькія супрацоўнікі А-100 АЗС!

01 Июня 2018
1 чэрвеня офіс БН АЗС сустрэў не толькі лета. Сусветны Дзень аховы дзяцей мы вызначылі правесці менавіта такім чынам – запрасіць да сабе тых дзяцей супрацоўнікаў, якім будзе цікава наведаць працоўнае месца сваіх бацькоў і самім паспрабаваць іх "хлеб". Маленькія супрацоўнікі А-100 АЗС!

1 чэрвеня офіс БН АЗС сустрэў не толькі лета. Сусветны Дзень аховы дзяцей мы вызначылі правесці менавіта такім чынам – запрасіць да сабе тых дзяцей супрацоўнікаў, якім будзе цікава наведаць працоўнае месца сваіх бацькоў і самім паспрабаваць іх "хлеб".

Роўна а 9 гадзіне пачаўся працоўны дзень у кампаніі для маленькіх работнікаў, якіх мы з нецярпеннем чакалі ў холе нашага офіса. Вядома, перад пачаткам працы ім трэба было асвоіцца і агледзецца. Таму пад кіраўніцтвам менеджэра па персаналу Веранікі Зайцавай новыя супрацоўнікі вывучылі нашу "далоньку", даведаліся, што такое дзелавы дрэс-код, чаму тут падчас гучыць мова і зазірнулі ў кожны аддзел. Пасля чаго падзяліліся на аддзелах і пачалі выкананне сапраўдных працоўных заданняў.

Спецыялісты па маркетынгу спачатку наведалі АЗС, каб азнаёміцца з гатовай рэкламнай прадукцыяй і даведацца пра правілы яе размяшчэння.

Потым паспрабавалі самастойна стварыць адзін з элементаў фірменнага стылю: новыя кубачкі А-100. У хлопцаў выдатна атрымалася, згодны? :)

Аддзел NON-fuel разам з маленькімі супрацоўнікамі праклалі доўгі шлях ад вытворчасці кіндэр-сюрпрызу да канчатковага пакупніка ў краме. Гэта аказалася не так проста, як маглі прадбачыць дзеці на першы погляд. Тым не менш, перамовы з пастаўшчыкамі прайшлі паспяхова, тавар быў сваечасова дастаўлены, кліенты засталіся задаволеныя, бо змаглі пакаштавацца смачным шакаладам кіндэр-сюрпрызу.

Самыя актыўныя ня пабаяліся складанасці фізічнай працы і абралі ў якасці працоўнага месца  АЗС. Атрымаўшы фірмовую спецвопратку, дзяўчынкі-"прадаўнікі" пачалі вучыцца рыхтаваць хот-догі, у гандлёвай зале ўвесь тавар быў выкладзены, як пад лінейку.

А хлопчыкам, зразумела, больш спадабалася праца палівазапраўшчыкаў, і пад наглядам дарослых "калег" яны заправілі не адну машыну. Такую работу нашы кліенты ацанілі па вартасці і прыкладам таму  - шчодрыя салодкія гасцінцы, якімі яны узнагароджвалі новых супрацоўнікаў! Здаецца, пастаянныя аператары АЗС нават сталі трохі зайздросціць :)

Згодна нашым правілам а палове дванаццатай можна было зрабіць перапынак, на нашай кухне ўсіх чакалі прысмакі  - і не толькі. Ну адкажыце, ці шмат ёсць кампаній у Мінску, дзе можна маляваць на сценцы? Дарослыя не вельмі адважныя ў гэтым, але дзеці ацанілі магчымасць.

Апасля перапынку праца працягнулася, і частка дзяцей, якія загадзя абралі паспрабаваць быць дырэктарам БН АЗС (а дзеля гэтага патрабавалася падрыхтавацца: даслаць свае малюнкі ці лісты) далучыліся да Ганны Уладзіміраўны ў яе кабінеце. На парадку дня было вырашэнне шэрагу пытанняў: сустрэча з новым супрацоўнікам юрыдычнага аддзелу, аналіз дакументаў, подпісы загадаў. Сур'ёзнасць, з якой маленькія дырэктары выконвалі свае абавязкі, была неверагоднай.

Для астатніх маленькіх супрацоўнікаў было падрыхтавана творчае заданне: пабудаваць АЗС А-100 будучага, АЗС №100. Яны з вялікай цікавасцю зрабілі з канструктара падмурак, сцены, навесы, мыйку і нават пасадзілі дрэвы. Усё было гатова, і апошнім элементам новай АЗС будучага сталі яе першыя кліенты, вядома ж, на аўтамабілях, якіх дзеці сканструявалі самі. Глядзіце, як прыгожа атрымалася!

Аднак на гэтым дзень маленькіх супрацоўнікаў не скончыўся. Трэба было яшчэ праверыць, ці ўсё ў парадку на АЗС: ці правільна адбываецца прыём бензавоза, колькі кліентаў запраўляецца, як справы на мыйнях для аўтамабіляў.

Як гаворыцца ў прыказке "Хто работае, той смачна есці". Нашы новыя калегі апасля такога насычанага дня мусілі пачаставацца фірмовым хот-догам А-100 на АЗС №2. Частка з іх ужо ведала, як іх рыхтуюць, і дзяліліся кулінарніцкімі сакрэтамі.

І якая ж праца без узнагароджання?) Усе дзеці годна справіліся з усімі задачамі, за што былі ўзнагароджаны фірмовай "герберай", дыпломамі, а лепшыя - падарункамі. Дзякуй бацькам за выхаванне будучага пакалення "Надзея А-100"!


Поделиться с друзьями