Cупрацоўнікі А-100 АЗС прынялі ўдзел у Ironman

23 Июля 2019
У нядзелю, 21 ліпеня, ў Мінску адбылася вельмі захапляльная спартыўная падзея: трыятлон Ironman 2019. Cупрацоўнікі А-100 АЗС прынялі ўдзел у Ironman

Трыятлон – гэта від спорту, які ўключае плаванне, велагонку і бег. Удзел у гонцы можа быць як камандным (у фармаце эстафеты), так і асабістым. Дыстанцыі на спаборніцтве было дзве: 1/8 трятлона 475 м плаванне + 22.5 км велагонка + 5.25 км бег і 1/4 трыятлона 950 м плаванне + 45 км велагонка + 10.5 км бег.

Так у нядзелю самыя спартыўныя, самыя смелыя, самыя вынослівыя супрацоўнікі БН АЗС пераадолелі сябе і прайшлі 1/8 трыятлона Ironman 2019. Яны паказалі добрыя вынікі свайго хоббі, улічваючы, што яны гатаваліся і ўдзельнічалі нараўне з запраўднымі спартсменамі.

Юрый Добыш праходзіў усю дыстанцыю індывідуальна. І ўжо праз 1:41 ён апынуўся на фінішы. Гэта дазволіла яму заняць у агульным заліку 160 месца сярод 253.

Таксама БН АЗС прадставілі супрацоўнікаў у мужчынскай і смешанай эстафеце. 

Аляксей Ермакоў праплыў дыстанцыю за 13:16, Аляксандр Дзяржавец на ровары пераадолеў адлегласць за 47:10 і Дзмітрый Леанавец завяршыў тройку ў бегавой дысцыпліне за 25:03. З такімі вынікамі каманда апынулася на 15 месцы сярод 30. 

На АЗС №7 таксама ёсць спартсмены.

Аляксей Жалевіч выступаў у ролі плаўца, Аляксандр Касцян трымаў эстафету ў гонке на ровары, а прыбяжала на фініш Жанна Бусель. Агульны час гэтай тройкі 1:48. 

У трыятлоне супрацоўнікам БН АЗС скарылася водная стыхія, яны хутка-хутка круцілі педали ровараў і вось ужо бегуны ў аранжавых майках перасякаюць фінішную арку. Дзякуй цудоўным і самым лепшым спартсменам БН АЗС!

Але гэта яшчэ не ўсе.

БН АЗС таксама выступілі інфармацыянымі партнерамі гэтага спартыўнага свята і ў дзень трыятлону ажыццявілі яшчэ адну Мару кліента.

На гэты раз шчасліўчыкам стала сям’я Заяц із Мінску. Калі глава сям’і запаўняў анкету праграмы “Дзякуй”, ён напісаў, што яго Мара – гэта ровары для ўсёй сям'і. І вельмі сімвалічна, што менавіта ў дзень Мінскага трыятлона, БН АЗС падарылі яму два класных ровара з дзіцячым крэслам.


Поделиться с друзьями