Маленькія супрацоўнікі А-100 АЗС!

01 Июня 2018
1 чэрвеня офіс БН АЗС сустрэў не толькі лета. Сусветны Дзень аховы дзяцей мы вызначылі правесці менавіта такім чынам – запрасіць да сабе тых дзяцей супрацоўнікаў, якім будзе цікава наведаць працоўнае месца сваіх бацькоў і самім паспрабаваць іх "хлеб". Маленькія супрацоўнікі А-100 АЗС!

1 чэрвеня офіс БН АЗС сустрэў не толькі лета. Сусветны Дзень аховы дзяцей мы вызначылі правесці менавіта такім чынам – запрасіць да сабе тых дзяцей супрацоўнікаў, якім будзе цікава наведаць працоўнае месца сваіх бацькоў і самім паспрабаваць іх "хлеб".

Роўна а 9 гадзіне пачаўся працоўны дзень у кампаніі для маленькіх работнікаў, якіх мы з нецярпеннем чакалі ў холе нашага офіса. Вядома, перад пачаткам працы ім трэба было асвоіцца і агледзецца. Таму пад кіраўніцтвам менеджэра па персаналу Веранікі Зайцавай новыя супрацоўнікі вывучылі нашу "далоньку", даведаліся, што такое дзелавы дрэс-код, чаму тут падчас гучыць мова і зазірнулі ў кожны аддзел. Пасля чаго падзяліліся на аддзелах і пачалі выкананне сапраўдных працоўных заданняў.

Спецыялісты па маркетынгу спачатку наведалі АЗС, каб азнаёміцца з гатовай рэкламнай прадукцыяй і даведацца пра правілы яе размяшчэння.

Потым паспрабавалі самастойна стварыць адзін з элементаў фірменнага стылю: новыя кубачкі А-100. У хлопцаў выдатна атрымалася, згодны? :)

Аддзел NON-fuel разам з маленькімі супрацоўнікамі праклалі доўгі шлях ад вытворчасці кіндэр-сюрпрызу да канчатковага пакупніка ў краме. Гэта аказалася не так проста, як маглі прадбачыць дзеці на першы погляд. Тым не менш, перамовы з пастаўшчыкамі прайшлі паспяхова, тавар быў сваечасова дастаўлены, кліенты засталіся задаволеныя, бо змаглі пакаштавацца смачным шакаладам кіндэр-сюрпрызу.

Самыя актыўныя ня пабаяліся складанасці фізічнай працы і абралі ў якасці працоўнага месца  АЗС. Атрымаўшы фірмовую спецвопратку, дзяўчынкі-"прадаўнікі" пачалі вучыцца рыхтаваць хот-догі, у гандлёвай зале ўвесь тавар быў выкладзены, як пад лінейку.

А хлопчыкам, зразумела, больш спадабалася праца палівазапраўшчыкаў, і пад наглядам дарослых "калег" яны заправілі не адну машыну. Такую работу нашы кліенты ацанілі па вартасці і прыкладам таму  - шчодрыя салодкія гасцінцы, якімі яны узнагароджвалі новых супрацоўнікаў! Здаецца, пастаянныя аператары АЗС нават сталі трохі зайздросціць :)

Згодна нашым правілам а палове дванаццатай можна было зрабіць перапынак, на нашай кухне ўсіх чакалі прысмакі  - і не толькі. Ну адкажыце, ці шмат ёсць кампаній у Мінску, дзе можна маляваць на сценцы? Дарослыя не вельмі адважныя ў гэтым, але дзеці ацанілі магчымасць


Поделиться с друзьями