Добрая справа бегавой каманды

21 Августа 2019
18 жніўня БН АЗС прынялі ўдзел у дабрачынным “Анкамарафоне”. Добрая справа бегавой каманды

У гэтым годзе супрацоўнікі БН АЗС ужо не першы раз прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах, і вельмі папулярны стаў бег. Так утварылася бегавая каманда, якая з задавальненнем трэніруецца пасля працы і ўдзельнічае ў розных падзеях.

Юрый Добыш, Дзмітрый Леанавец, Вікторыя Лазарава, Таццяна Аляксандрава, Вольга Баркоўская і Наталля Парфіновіч - удзельнікі "Анкамарафона", якія пераадолелі дыстанцыю ў 5 км уздоўж парку Перамогі. Гэта быў не просты забег аматараў спорту. За кожнага ўдзельніка кампанія Takeda пералічыць 5 беларускіх рублёў у дабрачынны фонд «Дотык жыцця» для дзяцей з анкагематалагічнага захворваннямі.

Цудоўна, калі можна сумясціць здаровую звычку і добрую справу. Сярод трох тысяч чалавек былі супрацоўнікі БН АЗС ў яркіх аранжавых кепках :)
Калегі, дзякуй за вашы добрыя сэрца і любоў да спорту.


Поделиться с друзьями