Партнёрства БН АЗС i SOS-дзiцячыя вёскi

22 Августа 2019
Улетку нашы АЗС прынялі да сябе больш за 20 памочнікаў з SOS-Дзіцячых вёсак Бараўлян. Партнёрства БН АЗС i SOS-дзiцячыя вёскi

Хтосьці адпраўляецца ў лагера, да бабулі або гуляюць з сябрамі... А дзеткі з SOS-Дзіцячых вёсак Бараўлян адправіліся дапамагаць на АЗС А-100. Для ўсіх новых супрацоўнікаў гэта быў іх першы вопыт працы.


На працягу працы супрацоўнікі А-100 дапамаглі дзеткам развіць свае асабістыя кампетэнцыі, такія як тайм-менеджмент, уменне працаваць у камандзе, выканаўчасць, камунікабельнасць. Усе новыя супрацоўнікі пазнаёміліся з нашымі АЗС і атрымалі ўяўленне аб правах і абавязках супрацоўнікаў АЗС.
Калі дзеткі вырашаць працаваць на нашых АЗС, калі вырастуць, мы з задавальненнем прымем такіх выдатных работнікаў.

 


Поделиться с друзьями