| На мінулым тыдні стартаваў прыгожы творчы праект «Арт-запраўка»: БН АЗС сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў размясцілі карціны 15 беларускіх сучасных аўтараў, такіх як Леанід Шчамялёў, Раман Заслонаў, Уладзімір Тоўсцік, Ганна Сілівончык, Васіль Касцючэнка. |
Прадстаўляючы праект, дырэктар БН АЗС Ганна Красоўская ўдакладніла, што кампанія хацела дадаць цяпла і святла ў наша жыццё. Сапраўды, сёння мы жывем у шпаркіх хуткасцях, але наша жыццё не заўсёды поўнае яркіх фарбаў. Менавіта таму сучаснае мастацтва даўно перасягнула парог музеяў і галерэй і выйшла на вуліцы.
Цяпер 46 карцін можна ўбачыць і на 6 аўтазапраўках:
-АЗС №2 Мінскі р-н, Баравая, 7;
-АЗС №6 вул. Харкаўская, 81;
-АЗС №15 вул. Прамысловая, 2Б (МКАД);
-АЗС №23 вул. Казіміраўская, 39 (МКАД);
-АЗС №25 а/г Сеніца, вул. Зялёная;
-АЗС №31 вул. Акадэмічная, 34.
«Маштабны праект «Арт-запраўка», рэалізаваны пры падтрымцы НЦСІ, стаў лагічным працягам: ён прадастаўляе кругласутачны свабодны доступ да экспазіцыі для ўсіх жадаючых. Упэўненыя, нам удасца прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а найбуйнейшыя АЗС сеткі стануць у гэтым сезоне сапраўдным упрыгожваннем сталіцы!»- пракаментавала Ганна Красоўская.
Праект «Арт-запраўка» будзе доўжыцца да восені. У вас ёсць шмат часу, каб заехаць на кожную АЗС, выпіць смачнай кавы і палюбавацца карцінамі сучасных беларускіх мастакоў.
Сообщение успешно отправлено.