| Галоўная падзея года для аматараў рэтрааўтамабіляў стартавала ў сталіцы ў мінулыя выхадныя – фестываль олдскульных машын «Олдтаймер-ралі Мінск 2018». Усяго ў заездзе ўдзельнічала больш за 50 экіпажаў з Беларусі і Расіі, кожная машына ўнікальная, многія існуюць у Беларусі ў адзіным экземпляры. |
Стартаваўшы ад Нямігі-3, удзельнікі фестываля праехалі па горадзе і спыняліся ў некалькіх кропках: Кастрычніцкая плошча, стаянкі Нацыянальнай бібліятэкі і аўтавакзала «Усходні» і Палаца Рэспублікі.
Сярод унікальных аўтамабіляў можна было ўбачыць і такія, як BMW Isetta, Kaiser Darrin Sport, Messerschmitt KR200 і іншыя. У «Олдтаймер-ралі Мінск 2018» удзельнічала і наша 94-гадовая «бляшанка Лізі», легендарная машына мадэлі Ford Model T, з якой пачалася серыйная вытворчасць аўтапрома ўвогуле.
Дарэчы кажучы, «Лізі» – самая пажылая «дама» гэтага прабегу. Звычайна яна стаіць у музеі паліўнай галіны А-100, але з дапамогай транспартнага аддзела БН АЗС і ягоных кіраўнікоў – Талая Сяргея і Пашкевіча Мікалая Мікалаевіча – яна «расправіла крылы» і адолела ўсю дыстанцыю на сваіх драўляных (!) колах. З гонарам і ветрыкам, як потым адзначылі вадзіцель і пасажыр.
Сообщение успешно отправлено.